Архитектурная резьба 2Традыцыя разьбяной апрацоўкі дэкаратыўных архітэктурных элементаў традыцыйнага жылля Веткі і навакольных н.п. Уваходзіць у Ніжнепасожскую традыцыю архітэктурнай разьбы як адна са складаючых частак. Склалася ў стараабрадскім асяродку пад уплывам драўлянай ківотнай разьбы. Першыя з вядомых прыкладаў аздаблення жылля паўтаралі ў дрэве элементы каменнай архітэктуры класіцызма: трыгліфна-метопныя фрызы, сандрыкі, канеліраваныя пілястры, масіўныя ўяздныя брамы ды інш. Пазначаныя архітэктурныя элементы аздабляліся арнаментыкай, ўласцівай традыцыйнай культуры: салярнымі разеткамі і паўколамі, востраканечнымі і рамбічнымі абярэгамі – “стрэламі”, стылізаванымі зааморфнымі і антрапаморфнымі фігурамі. Радзей сустракаюцца прапільныя надваконныя дошкі – “кароны", выяўленчыя матывы якіх арганічна падначальваюцца архітэктурнай канструкцыі ліштваў. Гэтыя ўстойлівыя мастацкія прыёмы бытавалі ажно да сяр. ХХ ст.

Новая мастацкая тэндэнцыя ўзнікла ў сувязі з пасляваенным адраджэннем Веткі. У 1950 – 60-я гг. распаўсюджваецца новы тып дома з 2-схільным дахам (замест ранейшага 4-схільнага). Адпаведна змяняецца і дэкаратыўнае аздабленне фасада. Уваходзяць ва ўжытак больш шырокія вокны з аканіцамі, з масіўнай надваконнай часткай, прадстаўленай профільным карнізным поясам з падзорам і разьбяной надваконнай дошкай з раслінным арнаментам. У Ветцы і навакольных н.п. распаўсюджаныя надваконныя дошкі некаетцы авакольных аспаўсюджаныя адваконныя ошкі екāлькіх арнаментальных тыпаў, у якіх перавагаюць раслінныя матывы з S-падобнымі завіткамі.

Адной з асаблівасцяў гэтай традыцыі з’яўляюцца уязныя брамы, з мастацкі аформленнай надвеснічнай дошкай – “рашоткай”. Дошчатае палатно аздоблена мудрагелістай прапільной разьбой, у якой перавагаюць раслінныя матывы. У пасляваенны перыяд распаўсюджваецца паліхромная расфарбоўка фасадаў, з вылучэннем ў колеры асобных дэкаратыўных элементаў упрыгожвання. Занепадае з 1980-ых гадоў.

Скідан А.В.

Літаратура: Нечаева Г.Г. Веткаўская дамавая разьба. / Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Веткаўскага р-на. У 2-х кн. Кн. 2. Мн.: БЕЛТА, 1998. – 464 с.; Сахута Я.М. Веткаўская разьба // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: у 5-ці т. Т. 1. В капэла – Габелен / Рэдкал.: І.П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. – Мн.: Беларус. Сав. Энцыклапедыя, 1984. – 727 с., іл., 40 л. іл.; Сахута Я.М. Веткаўская разьба. // Этнаграфія Беларусі: Энцыкл. (Беларус. Сав. Энцыкл.); Рэдкал.: І.П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. – Мн.: БелСЭ, 1989. – 575 с.: іл.

Архитектурная резьба 1

Аконная ліштва. Ветка. 1960-я г.

Архитектурная резьба 2

Надваконная дошка. Ветка. 1950-я г.

Архитектурная резьба 3

Надваконная дошка. в. Мар’іна. 1950-я г.

Архитектурная резьба 4

Аконная ліштва. Ветка. П. ХХ ст.

Архитектурная резьба 5

Надвеснічная дошка ўяздной брамы. Ветка. 1950-я г.

Архитектурная резьба 6

Традыцыйны жылы дом. Ветка. 1950-я г.

Архитектурная резьба 7

Традыцыйныя стараабрадскія дамы. Ветка. К. ХІХ – п. ХХ ст.

Посмотрите нашу фотогалерею

  Яндекс.Метрика